Галоўная старонка
|
Стакго́льм — сталіца і найбуйнейшы горад Швэцыі. Разьмешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Мэлярэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае разьмяшчэньне гораду на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Швэцыі. Стакгольм зьяўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швэцыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзыдэнцыя швэдзкага караля, швэдзкага ўраду і парлямэнту. У горадзе пражывае каля 22% насельніцтва краіны. У 2008 годзе амэрыканскі часопіс Foreign Policy склаў сьпіс гарадоў, якія граюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных стасунках, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў сьвеце, 10-е ў Эўропе і першае ў Скандынавіі. Разьмешчаны на шэрагу астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосьцю, выдатнаю архітэктураю і шматлікімі паркамі. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнаю Вэнэцыяй» і «Каралеваю Мэлярэну». Тамаш Зан — удзельнік вызвольнага руху, дасьледнік прыроды, літаратар, музэязнавец, геоляг, дасьледнік прыродных багацьцяў Урала. Адзін з стваральнікаў таварыства філяматаў, стваральнік таварыства прамяністых, рэарганізаванага пазьней у таварыства філярэтаў; сябра Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацыяў на Беларусі і Літве. Адыграў значную ролю ў разьвіцьці новага літаратурнага кірунку — рэвалюцыйнага рамантызму. Першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасьць за адзін з найгалоўнейшых разьдзелаў свае паэтычнае праграмы. Тамаш Зан — аўтар заснаваных на беларускім фальклёры паэтычных твораў на польскай мове. Ва ўральскім дзёньніку «З выгнаньня» паэт выказаў намер пісаць на беларускай мове, аднак ніводзін зь яго беларускіх твораў не захаваўся.
Факеланосцы, твор амэрыканскай скульптаркі Ганны Хайят Ханцінгтон, плошча Рамон і Кахаля, унівэрсытэцкае мястэчка Мадрыду.
|
Ці ведаеце вы… З новых артыкулаў (6—12 траўня году)
Гэты дзень у гісторыі
Тэматычны тыдзень Пачаўся тыдзень, прысьвечаны астраноміі. Прыміце ўдзел! |
| Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
||||
| Віківіды(анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Вікінавіны(анг.) Вольныя навіны |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Wikimedia |